14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальніка Бандарэнку перавядуць у СІЗА на Валадарскага

Адвакат не выключае, што паўторны разгляд справы прадпрымальніка можа адбыцца ўжо ў студзені.

15 снежня Менскі гарсуд адмяніў прысуд суда Першамайскага раёна Менска ў дачыненні да прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі.

Суд прысудзіў прадпрымальніка да сямі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў крадзяжы 20 мільёнаў рублёў фірмы, якую ў свой час прадпрымальнік сам і стварыў.

Адвакат Дзмітры Лаеўскі задаволены вынікамі разгляду скаргі свайго падабароннага. «Суд усёткі прыслухаўся да нашага пункту гледжання: абвінавачванне не абгрунтаванае, таму што Андрэй Бандарэнка не быў службовай асобай, і што зусім не даказана, нібыта ён завалодаў нейкімі грашыма фірмы. Не даказаныя і іншыя прыкметы складу злачынства», -- паведаміў ён у інтэрв'ю «Беларускаму партызану».

На працягу найбліжэйшага месяца Андрэя Бандарэнку перавядуць з Бабруйскай калоніі ў Менскі следчы ізалятар. Дзмітры Лаеўскі не выключае, што паўторны разгляд справы ў тым жа Першамайскім судзе можа адбыцца ўжо ў студзені 2010 года.

Нагадаем, што былы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Бандарэнка ў пачатку кастрычніка 2009 года быў прысуджаны да сямі гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці па рашэнні суда Першамайскага раёна г.Менска.

Суддзя Леанід Ярмоленкаў прызнаў Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасці фірмы, якую стварыў сам прадпрымальнік. Андрэй Бандарэнка сваёй віны не прызнаў і падаў скаргу ў Менскі гарадскі суд.

Андрэй Бандарэнка летась удзельнічаў у выбарах у «палату прадстаўнікоў». Актывіст АГП спрабаваў аспрэчыць вынікі выбараў, і знаёмыя прадстаўнікі ўладаў папярэдзілі яго пра магчымыя «дрэнныя» наступствы. Бандарэнка не пакінуў спробы абараніць сваю пазіцыю. Праз нейкі час супраць яго завялі крымінальную справу.

АГП не выключае, што ён мог быць асуджаны па палітычных матывах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках