18 траўня 2024, Субота, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жан-Луі Ларан: Працэс над Аўтуховічам павінен транслявацца па тэлебачанні

4

Кіраўнік генеральнага дырэктарата Рады Еўропы па дэмакратыі і пытаннях палітыкі ўпэўнены, што судовы працэс над Мікалаем Аўтуховічам павінен быць адкрытым.

30 лістапада – 2 снежня ў Менску з афіцыйным візітам знаходзіўся кіраўнік генеральнага дырэктарата Рады Еўропы па дэмакратыі і пытаннях палітыкі Жан-Луі Ларан. Еўрапейскі чыноўнік заявіў, што працэс над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам, якія абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы тэракту, павінен ісці ў прамым эфіры па тэлебачанні, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Адным з пытанняў, якія абмяркоўваліся, была сітуацыя з арыштам і будучыным судовым працэсам над Аўтуховічам. Плануецца правесці адкрыты судовы працэс над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі. Было выказана меркаванне, што працэс павінен транслявацца ў прамым эфіры беларускім тэлебачаннем, таму што прапагандысцкім кіно мы ўжо насыціліся. Тым больш, што цяпер дзяржаўнае тэлебачанне пазбаўленае ад неабходнасці плаціць падаткі і можа дазволіць сабе такую трансляцыю», - распавёў аглядальнік Раман Якаўлеўскі пасля сустрэчы з Жан-Луі Ларанам.

Таксама падчас свайго візіту ў Беларусь Жан-Луі Ларан заявіў, што беларускія ўлады абавязаныя адмяніць смяротнае пакаранне: справа не столькі ў адмене смяротнага пакарання, колькі ў агульным прыняцці патрабаванняў Рады Еўропы.

Рада Еўропы рэкамендавала Беларусі ў якасці ўмовы для аднаўлення статусу спецзапрошанага ў ПАРЕ адмяніць смяротнае пакаранне ці, у скрайнім выпадку, увесці мараторый.

«Справа нават не столькі ў адмене смяротнага пакарання ці абвяшчэнні мараторыя на яго, колькі ў агульным прыняцці патрабаванняў Рады Еўропы, якія прад'яўляюцца ўсім краінам, што жадаюць стаць чальцом арганізацыі», — адзначыў еўрапейскі чыноўнік.

«Замена смяротнага пакарання на пажыццёвае зняволенне — гэта больш страшнае пакаранне для таго, хто здзейсніў злачынства», — перакананы Жан-Луі Ларан.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» была ўзбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

8 жніўня Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні.

З 16 красавіка па 16 ліпеня палітвязень Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Судовы працэс па крымінальнай справе палітвязня Мікалая Аўтуховіча пройдзе ў Вярхоўным судзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках