Якубовіч і Кісель сталі ганаровымі прафесарамі
25- 3.12.2009, 15:57
3 снежня ў Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта ўпершыню былі ўручаныя дыпломы ганаровых прафесараў вну.
Цырымонія прайшла ў рамках XI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Журналістыка-2009», паведамляе БелаПАН.
Званнямі ганаровага прафесара Інстытута журналістыкі БДУ уганараваныя галоўны рэдактар газеты адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч і старшыня кіравання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Рыгор Кісель.
Як адзначыў на адкрыцці канферэнцыі рэктар БДУ Сяргей Абламейка, «дзяржава надае велізарнае значэнне падрыхтоўцы журналістаў у краіне, пра што сведчыць выдатнае абсталяванне новага будынка Інстытута журналістыкі».
«Практычна ўсе лепшыя журналісцкія кадры падрыхтаваныя менавіта ў сценах БДУ, кіраўнікі найбуйнейшых беларускіх друкаваных, тэлевізійных СМІ — выпускнікі журфака, чым мы вельмі ганарымся», — сказаў ён.