14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі спыненае расследаванне крушэння расейскага самалёта

Беларуская транспартная пракуратура заяўляе, што віны прадстаўнікоў беларускіх службаў у крушэнні самалёта авіякампаніі «С-эйр» няма.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Беларускай транспартнай пракуратуры.

«На тэрыторыі нашай рэспублікі былі апытаныя ўсе службовыя асобы, якія маглі быць датычныя да крушэння. Расследаванне паказала, што віны прадстаўнікоў беларускіх службаў няма», - сказалі ў БТП.

У цяперашні час Беларуская транспартная пракуратура чакае выканання даручэнняў з Расеі аб допыце супрацоўнікаў авіякампаніі. «Там ёсць пералік пытанняў. І мы таксама чакаем асноўнае заключэнне камісіі Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта, якая займаецца расследаваннем катастрофы», - адзначылі ў пракуратуры.

Калі паступіць заключэнне, пакуль невядома. «Гэта часам займае ад некалькіх месяцаў да 1-2 гадоў. Спадзяемся, што яно паступіць у першым квартале будучага года. Афіцыйна нам пакуль нічога не перадавалі», - удакладнілі ў БТП.

Як паведамлялася, самалёт ВАЕ-125-800 Hawker авіякампаніі «С-Эйр» увечары 26 кастрычніка пацярпеў крушэнне ў некалькіх кіламетрах ад узлётна-пасадачнай паласы Нацыянальнага аэрапорта Менск. Ён выконваў чартарны рэйс з аэрапорта Унукава ў Нацыянальны аэрапорт Менск. На борце прыватнага самалёта знаходзіліся пяць чалавек (тры чальца экіпажа і два пасажыра), усе яны загінулі.

Адным з загінулых пасажыраў быў гендырэктар авіякампаніі «С-Эйр» Марат Рамашкін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках