28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі хочуь вярнуць сцяну Цоя

26

1990 подпісаў менчукоў, якія патрабуюць аднавіць «Сцяну Цоя», накіравалі ў Менгарвыканкам прыхільнікі музыкі напярэдадні дваццатых угодак яго смерці.

Такім чынам прыхільнікі Віктара Цоя спадзяюцца пераадолець бюракратызм гарадскіх улад, якія больш за год зацягваюць рашэнне пытання пра вызначэнне новага месца для помніка, паведамляе «Ежедневник».

Дэмантуючы «Сцяну Цоя» ў верасні 2008 года ў сувязі з будаўніцтвам на яе месцы новага будынка, улады Менска паабяцалі грамадскасці хуткім часам усталяваць помнік у новым месцы. Аднак прайшло ўжо больш за год, а пліты сцяны па-ранейшаму захоўваюцца на тэрыторыі УП «Ремаўтадор» Цэнтральнага раёна. На шматлікія запыты грамадскасці службоўцы адказваюць, што месца ўсталявання помніка яшчэ не вызначана. Пры гэтым яны не могуць нават сказаць, якая арганізацыя адказвае за прыняцце гэтага рашэння. Аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама, упраўленне капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёна і аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва Цэнтральнага раёна ўвесь час пераадрасоўваюць просьбітаў адзін да аднаго, адмаўляючыся ад свайго ўдзелу падчас пераносу сцяны.

Пыхільнікі музыкі арганізавалі збор подпісаў пад патрабаваннем спыніць бюракратычную цяганіну і аднавіць помнік. «Колькасць сабраных подпісаў сімвалічна, - тлумачыць адзін з ініцыятараў кампаніі Андрэй Прэсняк. - Мы адмыслова абралі лічбу 1990 – год смерці Віктара Цоя, каб ушанаваць дваццацігоддзе з дня яго смерці. Аднак па рэакцыі людзей на просьбу падпісацца пад патрабаваннем было відаць, што пры жаданні мы маглі б сабраць значна больш подпісаў».

«Сцяна Цоя» – спантана ўзнікшы помнік, які з'явіўся ў Менску ў 1990 годзе пасля смерці лідэра гурта «Кіно» Віктара Цоя. Яна ўяўляла сабою бетонныя пліты, на якіх прыхільнікі музыкі пакідалі графіці і пісалі вершы. Падобныя сцены існуюць у шматлікіх гарадах былога СССР і з'яўляюцца традыцыйным месцам сустрэч творчай моладзі.

У Менску такі помнік-клуб першапачаткова размяшчаўся на Кастрычніцкай плошчы побач з Палацам Рэспублікі, які будаваўся ў той час. У сувязі з завяршэннем будаўніцтва ў 1997 годзе большасць пліт вырашана было прыбраць з пляца. Дзве з іх былі перанесены за музей Вялікай Айчыннай Вайны, на вуліцу Інтэрнацыянальную, дзе сцяна прастаяла да верасня 2008 года.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках