21 траўня 2024, aўторак, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавы страйк прадпрымальнікаў у Салігорску

48

Салігорскія прадпрымальнікі адмаўляюцца працаваць на новых «драконаўскіх» умовах мясцовай улады.

Сёння індывідуальныя прадпрымальнікі салігорскага рынка «Кастрычніцкі» пакінулі свае працоўныя месцы ў знак пратэсту супраць падвышэння арэнднай стаўкі з 5,5 да 7 еўра за 1 кв. метр. Прадпрымальнікі правялі сход, запатрабаваўшы ад мясцовай улады адмяніць прынятае ёю рашэнне. Усяго ў акцыі пратэсту прынялі ўдзел каля 1 000 чалавек.

На сустрэчу з прадпрымальнікамі прыйшлі чыноўнікі з райвыканкама і аблвыканкама, супрацоўнікі мясцовага Камітэта дзяржкантролю, адміністрацыя рынка. Пасля эмацыйнай гутаркі з дэманстрантамі, чыноўнікі прапанавалі працягнуць размову ўжо толькі з чальцамі ініцыятыўнай групы прадпрымальнікаў, перадае «Еўрарадыё».

Па словах кіраўніка групы Таццяны Кучынскай, улады па-ранейшаму настойваюць, што 7 еўра за кв. метр - гэта «нармальны кошт арэнды», прадпрымальнікі ж поўныя рашучасці дамагацца зніжэння арэнднай стаўкі. Чыноўнікі абгрунтоўваюць сваю пазіцыю тым, што рынак «Кастрычніцкі» - дзяржаўны, а не прыватны, таму «дзяржава сабе на страту працаваць не можа».

Зараз салігорскія чыноўнікі рыхтуюць разлікі арэнды па новым курсе, а салігорскія прадпрымальнікі напісалі лісты ў мясцовы дзяржкантроль і ў Менскі аблвыканкам. Яны спадзяюцца, што іх меркаванне будзе ўлічанае падчас прыняцця рашэння.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках