15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіў грамадзянцы Польшчы ў вяртанні канфіскаваных грошаў

7

У Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі грамадзянкі Польшчы Вольгі Пічугінай. Рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця пакінута бяз зменаў, а скарга без задавальнення.

Суд Ленінскага раёна Берасця 29 снежня 2008 года спыніў грамадзянскую справу Пічугінай па ўзыску маральнай шкоды ў суме 500 тысяч еўра, нагадвае «Радыё Рацыя».

Маральная шкода была нанесена жанчыне пад час ейнага знаходжання ў Берасцейскіх ізалятарах часовага ўтрымання. Пічугіна знаходзілася там 10 сутак. Жахлівыя, бесчалавечныя ўмовы гэтых установаў, жорсткае абыходжанне прывялі Пічугіну да мікраінсульту. Яна не змагла больш выконваць свае працоўныя абавязкі.

Грамадзянка Польшчы трапіла ў ізалятары пад час правозу 50 тыс. даляраў з Расеі ў Польшчу. Яна мела на гэта дазвол расейскага банка і дэкларацыю формы ТС-28. Аднак на берасцейскай мытні грошы забралі і канфіскавалі ў даход беларускай дзяржавы.

Шэсць гадоў Пічугіна змагаецца за вяртанне грошай. Праз суды дабіваецца кампенсацыі маральнай шкоды, але марна. Цяпер Вольга Пічугіна будзе звяртацца ў камітэт па правох чалавека пры ААН.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках