17 чэрвеня 2026, Серада, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - адна з найбольш небяспечных для журналістаў краінаў

6

Сусветная журналісцкая грамадскасць склала спіс самых небяспечных для прадстаўнікоў прэсы краінаў.

Як заявіў на 58-м Сусветным газетным форуме ў Сеўле прэзідэнт Сусветнага форума галоўных рэдактараў Джордж Брок, у 2004 годзе ў розных краінах свету былі пасаджаныя ў турмы 500 журналістаў. Па думку ўдзельнікаў круглага стала, свабода слова аказалася пад пагрозай у большасці раёнаў свету – з лістапада 2004 года па травень 2005 года былі забітыя 38 журналістаў, паведамляе «Маскоўскі камсамолец».

Сярод краінаў з найбольш цяжкай сітуацыяй у галіне свабоды слова Брок назваў Кубу, шэраг дзяржаваў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Ірак, Узбекістан, Беларусь, Туркменію, Філіпіны, Непал і Кітай, а таксама Расею.

Нагадаем, 58-ы Сусветны газетны форум і 12-ы Сусветны форум галоўных рэдактараў, што праходзіў адначасова з ім, сабралі каля 1500 дэлегатаў з 82 краінаў свету, паведамляе «Інтэрфакс».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках