27 красавiка 2024, Субота, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці загінулай праваабаронцы Яны Паляковай: «Мяне нават не апытвалі»

2
Маці загінулай праваабаронцы Яны Паляковай: «Мяне нават не апытвалі»

Рашэнне Салігорскай пракуратуры не заводзіць крымінальную справу аб прычынах сьмерці Яны Паляковай вызвала здздіўленне ў яе блізкіх.

18 сакавіка Салігорская пракуратура адмовілася заводзіць крымінальную справу аб прычынах смерьці праваабаронцы Яны Паляковай, якая закончыла жыццё самагубствам 7 сакавіка. Як сцвярджае маці праваабаронцы Неаніла Палякова, падчас праверкі пракуратура нават не апытвала яе аб акалічнасцях смерці дачкі.

«Напярэдадні мяне нават не распытвалі пра абставіны апошніх дзён жыцьця дачкі, -- кажа Неаніла Палякова. -- Толькі сёньня ад вахцёра ў нашым пад’езьдзе я даведалася, што ўчора тут былі сьледчыя з пракуратуры, нібыта з кімсьці размаўлялі пра Яну, але да мяне яны не падышлі. Як гэта не знайшлі прыкметаў давядзеньня да самагубства? Ды іх колькі заўгодна. Дачку зьбівалі, яна трапляла ў шпіталь, яе адтуль тэрмінова выпісалі, каб правесьці суд. На судзе ня слухалі, што яна кажа. Усе міліцыянты як па пісанаму, як зь бягучага радка казалі ў судзе адно і тое ж, што яе нібыта не зьбівалі. Атрымалася, што гэта яна такая дрэнная. А цяпер кажуць, што няма прыкметаў давядзеньня да самагубства?»

Актывістка з Салігорску Ларыса Насановіч кажа: «Ня толькі маму Яны, нікога з тых, хто зь ёй кантактаваў у апошнія дні, не апытвалі. Мы ўвесь час на сувязі, мне б пра гэта было вядома. Тое, што Яну зьбівалі ў міліцыі, ведае ўвесь горад. Дзіўна, што толькі пракуратуры гэта незразумела».

Праваабаронца Людміла Гразнова гэтак пракамэнтавала рашэньне пракуратуры Салігорску не заводзіць справу аб прычынах сьмерці Яны Паляковай:

«Яны мусілі правесьці самую дэталёвую праверку, а замест гэтага, як звычайна, абмежаваліся дзяжурнымі дзеяньнямі. Мяркую, пракуратура бароніць свой мундзір. Але праваабаронцы не пакінуць гэтую справу. Мы будзем настойваць на тым, каб прычыны сьмерці Яны былі дасканала вывучаныя».

На думку былога судзьдзі Гары Паганяйлы, пракуратура Салігорску пасьпяшалася з рашэньнем адносна прычын сьмерці Яны Паляковай:

«Не апыталі маці, былых калег – гэта адно. Другое – трэба было дачакацца заканчэньня самой справы супроць Яны Паляковай. Гэтая справа абскарджаная, прысуд не ўступіў у сілу, будзе разгляд касацыйнай скаргі, могуць узьнікнуць новыя абставіны. Мы будзем дамагацца, каб Яна Палякова, хоць і пасьмяротна, была цалкам рэабілітаваная».

Судзьдзя з Салігорску Аляксандар Бураўцоў, які прызнаў Яну Палякову вінаватай у паклёпе на міліцыянта Віктара Пугачова і пакараў жанчыну 2,5 гадамі «хіміі», адмаўляецца камэнтаваць сытуацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках