Курс даляра на біржы зноў вырас
1- 25.03.2009, 12:40
Па выніках гандлю замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) 25 сакавіка курс даляра ЗША вырас.
Паводле дадзеных БВФБ, у гандлі па даляры ЗША прынялі ўдзел 25 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 12 млн. 650 тыс. (попыт — 12 млн. 999 тыс., прапанова — 8 млн. 964 тыс.).
Курс даляра вырас на 24 беларускія рублі і склаў 2.811 рублёў.
У гандлі па расейскім рублі ўдзельнічалі 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 245 млн. 429 тыс. (попыт — 199 млн. 364 тыс., прапанова — 245 млн. 429 тыс.), а курс знізіўся на 0,41 рубля і склаў 83,35 беларускага рубля за адзін расейскі.
У гандлі па еўра прынялі ўдзел 22 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 12 млн. 498 тыс. (попыт — 12 млн. 497 тыс., прапанова — 13 млн. 500 тыс.), а курс знізіўся на 14 рублёў і склаў 3.776 рублёў за адзін еўра.