5 траўня 2024, Нядзеля, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івану Шылу дазволілі здаваць школьныя экзамэны ў Беларусі

3

Гвалтоўна прызваны ў войска актывіст «Маладога Фронту» Іван Шыла атрымаў дазвол здаць у Беларусі апошні школьны экзамэн па ангельскай мове.

Аб гэтым перадае «Радыё Свабода» з спасылкай на бацьку моладзевага актывіста Ўладзімера Шылу.

«Экзамэн па ангельскай мове прызначылі на 9 чэрвеня. Будзе здаваць экзамэн там, у Лепелі. Тут паралельна ўсплыла яшчэ адна нечаканасьць: у школе, дзе Іван будзе здаваць экзамэн, нас пачалі пераконваць, што яму трэба здаваць два экзамэны. Сёлета яны зьмянілі ўзор атэстату, і там ёсьць графа «інфарматыка», - паведаміў Ўладзімер Шыла.

Тым часам, у вайсковай частцы пад Лепелем, дзе служыць Іван Шыла, зараз карантын з-за вятранкі, яго падоўжылі да 9 траўня. Жаўнераў ня могуць да таго часу наведваць сваякі. Але пры гэтым на тэрыторыю часткі прывозяць школьнікаў на экскурсію.

Нагадаем, летась лідэр салігорскага «Маладога Фронту» Іван Шыла быў адлічаны з школы перад апошнім выпускным экзамэнам, а ў студзені гэтага году быў гвалтоўна прызваны у войска. Моладзевага актывіста запрасіла здаць экзамен у Польшчы міністар адукацыі гэтай краіны Катажына Халь. Адначасова «Малады Фронт» у рамках кампаніі «Школа для ўсіх» зьвярнуўся да беларускіх міністра адукацыі Аляксандра Радзькова і міністра абароны Леаніда Мальцава, каб тыя далі Івану Шылу магчымасьць атрымаць атэстат у беларускай школе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках