17 чэрвеня 2026, Серада, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане ўсе сайты і блогі прыраўнавалі да СМІ

Ніжняя палата парламента Казахстана ўхваліла ў першым чытанні законапраект, які прыраўноўвае інтэрнэт-блогі сацыяльных сетак да сродкаў масавай інфармацыі.

Новы законапраект прадугледжвае для ўладальнікаў сайтаў адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за інфармацыю ў блогу, паведамляе БелаПАН.

У адпаведнасці з дакументам, усе інтэрнэт-рэсурсы: вэб-сайты, чаты, блогі, інтэрнэт-крамы, электронныя бібліятэкі прыраўноўваюцца да СМІ з адпаведнай крымінальнай і грамадзянскай адказнасцю. Асноўная мэта законапраекта — замацаванне прававых механізмаў у рэгуляванні пытанняў размяшчэнні інфармацыі на інтэрнэт-рэсурсах у мэтах абароны канстытуцыйных правоў грамадзян і юрыдычных асоб.

Уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў павінныя несці адказнасць за размешчаную інфармацыю, упэўненыя чыноўнікі.

«Гэты законапраект заганны першапачаткова: для дэмакратычнай дзяржавы, якая гарантуе сваім грамадзянам права свабодна атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю любым, не забароненым законам спосабам, якім заявіў сябе ў Канстытуцыі Казахстан, такі шлях непрымальны», — заявіла прэзідэнт фонду «Адзіл соз» Тамара Калеева.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках