17 чэрвеня 2026, Серада, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савецкі ЖРЭА пакінуў Партыю БНФ у спакоі

1

Супрацоўнікі камунальнай службы заяўляюць, што ў іх не было намераў высяляць апазіцыянераў з арандаванага памяшкання – ва ўсім вінаваты юрыст ЖРЭА.

Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік старшыні Менскай гарадской арганізацыі партыі Вадзім Канапацкі.

13 красавіка ў офіс партыі прыйшоў ліст з ЖРЭА Савецкага раёна Менска. У ім паведамлялася, што тэрмін арэнды сканчаецца 8 ліпеня 2009 года і працягвацца не будзе. ЖРЭА сцвярджала, што арандатар «сістэматычна парушае ўмовы дамовы: аплата паступае несваечасова і не ў поўным аб'ёме, у выніку чаго на пачатак красавіка ўтварылася запазычанасць у суме 6 млн. 381 тыс. 396 рублёў».

У лісце прапаноўвалася да 17 красавіка пагасіць запазычанасць, а таксама вызваліць займанае памяшканне пасля заканчэння тэрміна дзеяння дамовы. У адваротным выпадку ЖРЭА мела намер звярнуцца ў гаспадарчы суд з пазовам пра высяленне.

«Запазычанасць узнікла з-за тэхнічнай памылкі. Зараз яна ліквідаваная, — паведаміў В.Канапацкі. — У ЖРЭА нам паведамілі, што больш прэтэнзіяў да нас не маюць».

Паводле словах сябра Партыі БНФ, у ЖРЭА няма намераў патрабаваць вызвалення арандаванага памяшкання.

«Як паведамілі нам супрацоўнікі камунальных службаў, намераў высяляць нас з офіса не было раней, проста тэкст прэтэнзіі складаў не дастаткова дасведчаны юрыст», — сказаў В.Канапацкі. У той жа час «у пісьмовай форме адмовы ад прэтэнзіяў партыя не атрымлівала».

В.Канапацкі таксама падкрэсліў, што «зараз партыя кожны месяц сутыкаецца з галаўным болем, дзе знайсці неабходную суму для аплаты арэнды памяшкання». Такая сітуацыя ўзнікла пасля адмены паніжальнага каэфіцыента для партыяў і грамадскіх арганізацыяў пры арэндзе імі памяшкання, у выніку чаго арэндныя стаўкі павялічыліся ў дзесяць разоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках