13 чэрвеня 2026, Субота, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыём у прыватныя вну сёлета будзе скарочаны

10

Прыём у беларускія прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы сёлета будзе скарочаны на тысячу чалавек.

Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандар Жук 20 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае БелаПАН.

Паводле ягоных словаў, гэта тлумачыцца тым, што ў прыватных вну ў асноўным рыхтуюць эканамістаў і юрыстаў, у той час як на рынку працы гэтыя спецыяльнасці запатрабаваныя ўсё менш.

А.Жук зазначыў, што ў адпаведнасці з законам аб вышэйшай адукацыі ўсе выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў незалежна ад іхняй формы ўласнасці атрымліваюць дыплом адзінага дзяржаўнага ўзору, аднак пры гэтым усе вну павінны забяспечыць належную якасць адукацыі. Паводле слоў Аляксандра Жука, гэта не заўсёды атрымліваецца. З прычыны нізкай якасці навучання былі закрытыя некалькі філіялаў вну і некалькі прыватных навучальных установаў.

Сёлета прыём абітурыентаў у Беларусі будуць ажыццяўляць 10 прыватных вну. У іх плануецца прыняць 11,7 тыс. чалавек: 3,7 тыс. на дзённую форму навучання, 8 тыс. — на завочную

Нагадаем, у выніку школьнай рэформы вучні, якія ў мінулым годзе скончылі 10 клясаў, за адзін год праходзілі праграму 11-ай і 12-ай. Такім чынам, яны будуць паступаць у вну разам з тымі, хто пасля сканчэння 11-ай клясы ў гэтым годзе вучыўся ў 12-ай. Колькасць выпускнікоў школаў і, адпаведна, абітурыентаў сёлета большая ў два разы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках