Польшча і Чэхія скарацілі выдачу візаў беларусам на 60%
12- 18.06.2009, 14:04
Консульствы ўсходнееўрапейскіх краінаў з кожным годам выдаюць усё менш візаў грамадзянам Беларусі.
Такую статыстыку прыводзіць украінскае інтэрнэт-выданне «Аглядальнік».
Паводле звестак Фонду Стэфана Баторыя, у 2008 годзе Польшча скараціла выдачу візаў грамадзянам Беларусі на 60% - да 110 тысячаў. Таксама польскія консульствы істотна скарацілі выдачу візаў грамадзянам Украіны і Расеі.
У той жа час, новыя краіны Шэнгенскай зоны, якія не маюць непасрэднай мяжы з Украінай, Беларуссю і Расеяй, ненашмат зменшылі колькасць выдадзеных візаў.
Напрыклад, Чэхія скараціла летась выдачу візаў беларусам на 15% - практычна да 20 тысячаў. Украінцам чэхі выдалі візаў на 10% менш, а расейцам нават павялічылі на 7%.