25 красавiка 2024, Чацвер, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзькоў: Выпускнікам не абавязкова імкнуцца паступіць у ВНУ

88

Міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў заявіў, што галоўнае – гэта не адукацыя.

Паводле Аляксандра Радзькова, задача бацькоў і педагогаў у выхаванні дзяцей - нацэльваць дзіця на пазітыў, атрыманне «сваёй» прафесіі, стварэнне добрай і моцнай сям'і, паведамляе БелТА.

«Я заўсёды кажу дырэктарам школаў, што галоўным крытэрам для іх павінен стаць не адсотак паступальнасці выпускнікоў у ВНУ, а іх уладкаванасць і дабрабыт у жыцці», - адзначыў Радзькоў.

Паводле словаў Аляксандра Радзькова, «калі выпускнік школы паступае ў ВНУ - добра, гэта будучы навуковы патэнцыял краіны, з ССНУ выходзяць выдатныя кіраўнікі сярэдняга звяна, з ПТВ - высокакваліфікаваныя працоўныя».

Па словах Аляксандра Радзькова, «у цяперашні час напаўняльнасць беларускіх прафтэхвучэльняў на 40% меншая, чым яны маглі б змясціць».

«Эканоміцы Беларусі неабходныя пекары, сталяры, слесары-сантэхнікі, механізатары і будаўнікі. Акрамя таго, нам патрэбныя высакакласныя працоўныя, якія, асвоіўшы наймудрасці прафесіі, змогуць у перспектыве працаваць на станках з лічбавым праграмным кіраваннем, а значыць, быць вельмі запатрабаванымі на рынку працы», - падкрэсліў міністр.

Аляксандр Радзькоў заявіў, што «веды і ўменні, атрыманыя ў ПТВ, дапамогуць выпускніку знайсці сабе працу ці прыробак ва ўмовах крызісу: аўтаслесары, цырульнікі, пекары патрэбныя заўсёды».

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках