5 траўня 2024, Нядзеля, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзькоў: Беларуская адукацыя вельмі якасная, і яе кошт – мінімальны

37

Міністр адукацыі Беларусі сцвярджае: усталяваць нізкі кошт на адукацыю немагчыма па прычыне яе высокай якасці, а студэнты, якія навучаюцца на платнай аснове, плацяць«мінімальна магчымыя сумы».

Колькасць месцаў для першакурснікаў у беларускіх вну ў будучым годзе павялічаная не будзе, заявіў Аляксандр Радзькоў, выступаючы сёння ў «палаце прадстаўнікоў».

Як паведамляе БелТА, ён растлумачыў, што ў 2009 годзе чакаецца «невялікае павелічэнне колькасці выпускнікоў школ»: 106 тыс. у параўнанні з 95 тыс. у бягучым годзе.

Пры гэтым міністр адзначыў, што ў сярэднія спецыяльныя ўстановы і ПТВ плануецца павялічыць набор да 50% у сувязі з дэфіцытам працоўных кадраў.

Па ягоным меркаванні, усталяваць нізкі кошт на адукацыю немагчыма па прычыне яе высокай якасці. Беларускія студэнты, якія навучаюцца на платнай аснове, за сваё навучанне плацяць мінімальна магчымыя сумы, лічыць Аляксандр Радзькоў.

«Мы накіраваныя на атрыманне студэнтамі якаснай адукацыі як бюджэтнай, так і небюджэтнай формаў навучання, а гэта выдаткі, і выдаткі немаленькія», - сказаў міністр.

Па ягоных дадзеных, у сярэднім навучанне ў беларускім вну каштуе для студэнта $1100 пры рэальных выдатках у памеры каля $2 тыс.

«Падвышаецца аплата выкладчыкаў, неабходнае сучаснае абсталяванне, і вну, нажаль, з цяжкасцямі зводзяць канцы з канцамі», - сказаў Аляксандр Радзькоў.

Пры гэтым ён нагадаў, што студэнт платнай формы навучання пры адпаведных поспехах можа быць пераведзены на навучанне за кошт бюджэту.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках