24 траўня 2024, Пятніца, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзькоў жадае адпраўляць дзяцей замест Італіі і Амерыкі ў лагер «Зубраня» (Відэа)

7

Беларусі неабходна развіваць практыку падпісання дамоў аб аздараўленні дзяцей з ЗША і іншымі краінамі. Аб гэтым міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Міністр нагадаў, што цяпер дзейнічае адмыслова падпісаная паміж Беларуссю і Італіяй дамова аб аздараўленні дзяцей, і, па ягоным меркаванні, падобнай практыкі неабходна прытрымлівацца і ў стаўленні іншых краін.

Аляксандр Радзькоў таксама распавёў, што беларуская дзяўчынка, якая не далучылася да асноўнай групы дзяцей, змешчаных на адпачынку ў Сан-Францыска, ужо была ў амерыканскай сям'і каля 8 разоў, і праблем з яе вяртаннем у Беларусь не ўзнікала. "Спадзяюся, што і ў гэты раз праблема будзе вырашаная хуткім часам", - сказаў міністр.

Як адзначыў Аляксандр Радзькоў, 24 дзіцяці, вылет якіх на радзіму быў адкладзены ў сувязі з гэтым інцыдэнтам, размеркаваныя па сем'ях, у якіх яны адпачывалі. Дзеці чакаюць рашэння тэхнічнага пытання вяртання іх у Беларусь, бо неабходна ўзгадніць рэйсы і маршруты, якімі група прыбудзе ў сваю краіну.

Міністр таксама дадаў, што штогод у ЗША па лініі розных фондаў гасцююць больш за тысячу беларускіх дзяцей. Акрамя таго, па розных адукацыйных праграмах за мяжу выязджае паўтары тысячы студэнтаў.

"Аднак я лічу, - падкрэсліў міністр, - што Беларусі неабходна развіваць нацыянальнае аздараўленне дзяцей". Па ягоных словах, у цяперашнім годзе італьянскі ўрад прафінансаваў аздараўленне групы дзяцей з Італіі ў беларускім "Зубраняці".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках