Падабед узначаліў ахову вядомага бізнэсмэна Чыжа
18- 23.06.2009, 11:06
Былы камандзір менскага АМАПа стаў асабістым ахоўнікам кіраўніка шматпрофільнага холдынгу-фаварыта «Трайпл» Юрыя Чыжа.
Аб гэтым ён распавёў у інтэрв'ю «Еўрарадыё». Палкоўнік адказвае як за самога бізнэсмэна, так і за ахову аб'ектаў: будаўнічых, гандлёвых, офісных.
«У маім жыцці зараз усё добра, -- сказаў ён. -- Займаюся сям'ёй, выхоўваем разам з жонкай дачку. Нашай прынцэсе пайшоў ужо чацвёрты год. Так што жыццё-быццё не скарджуся».
Нагадаем, што Юрый Падабед да нядаўняга часу знаходзіўся ў спісе чыноўнікаў, на якіх Еўразвяз наклаў санкцыі, што забараняюць выезд у краіны ЕЗ. На працягу шматлікіх год палкоўнік кіраваў жорсткімі разгонамі мірных дэманстрацый у Менску.