У Баранавічах з-за леташняга менскага тэракту адмянілі Купалле
7- 26.06.2009, 8:54
Упершыню за больш чым дваццацігадовую традыцыю святкавання Купалля, якое адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня, масавага гуляння на беразе Свяцілаўскага возера не будзе.
Мерапрыемствы адмененыя з-за немагчымасці забяспечыць выкананне ўсіх правілаў бяспекі, уведзеных пасля леташніх падзей 3 ліпеня ў Менску, піша INTEX-PRESS.
Як паведаміў в.а. начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Баранавіцкага ГАУС Аляксей Трафімаў, у адпаведнасці з новымі правіламі бяспекі месца масавага мерапрыемства павіннае быць агароджанае, а пропуск на яго павінен праходзіць праз кантрольна-прапускныя пункты з выкарыстаннем ручных або стацыянарных металашукальнікаў.
«Ахапіць агароджамі тэрыторыю вакол Свяцілаўскага возера, дзе традыцыйна ў Баранавічах праводзіцца Купалле, немагчыма, таму рашэннем гарвыканкама ў мэтах бяспекі гараджан купальскія масавыя гулянні адмененыя», – сказаў Аляксей Трафімаў.