У беларусаў сталі знікаць грошы з пластыкавых картак
5- 5.06.2009, 9:02
Збоі ў працы некаторых банкаматаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, назіраліся 4 чэрвеня на працягу 17 хвілін.
Аб гэтым распавялі ў эфіры БТ, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».
Кліенты не маглі зняць наяўныя, а ў некаторых выпадках і ажыццявіць плацяжы. Тэхнічныя збоі, кажуць спецыялісты, былі выкліканыя пэўнымі праблемамі на ўзроўні ўзаемадзеяння банкаматаў і сістэм кіравання банкаматамі. У выніку ў шматлікіх жыхароў Беларусі з рахункаў зніклі грошы.