У рэгіёнах гарачую ваду цяпер даюць толькі па выходных
10- 9.06.2009, 11:57
Жыхары Слуцку ўжо другі месяц турбаваліся з-за нерэгулярнай падачы гарачай вады, але звязвалі такое становішча справаў з магчымымі рамонтнымі працамі.
Высветлілася, гэта была толькі «разведка боем»: так гараджанаў паступова прывучалі да таго, што вада можа знікаць на больш працяглыя тэрміны, паведамляе Bulletinonline>Bulletinonline.org.
Незвычайнае рашэнне № 298-р ад 29 траўня 2009 года прыняў слуцкі райвыканкам. Цяпер гарачую ваду жыхары горада атрымліваюць толькі па выходных і ў пятніцу з 17.00 да 23.00.
Збянтэжаныя жыхары горада дагэтуль усю віну на адсутнасць гарачай вады ўскладалі на ЖКГ, куды і накіроўвалі свае лісты скаргаў. Дзівіцца ёсць з-за чаго. Толькі нядаўна адгрымела эпапея, калі гараджан прымушалі ў абавязковым парадку ўсталёўваць лічыльнікі на ваду. Лічыльнікі ўсталявалі, а лічыць няма чаго.