13 чэрвеня 2026, Субота, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ зноў ужывае зброю: пад Беразіно па машыне стрэлілі 5 разоў

14

Каля паўгадзіны на трасе ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласці працягваўся пераслед парушальніка ПДР, супрацоўнікі міліцыі прастрэлілі ў ягонай машыне два колы.

«Пазбаўлены правоў кіроўцы жыхар Беразіно парушыў ПДР на трасе Менск-Магілёў у Бярэзінскім раёне, не падпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі, якія для таго, каб пакінуць парушальніка, адкрылі прыцэльны агонь па колах ягонага аўтамабіля», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у аўторак ва УДАІ Менскай вобласці.

«Затрымоўвалі кіроўцу-парушальніка два нарады супрацоўнікаў ДАІ, якімі было здзейснена 3 папераджальных стрэлы і 5 прыцэльных па колах. У выніку было прастрэлена два левых колы, пасля чаго кіроўца спыніўся», - распавялі ў ДАІ.

Там паведамілі, што пагоня доўжылася на працягу 30 хвілін, супрацоўнікі ДАІ рыхтавалі «вожык», але прынялі рашэнне яго не раскатваць.

Жыхар Беразіно раней неаднаразова затрымоўваўся на парушэнні ПДР, язду ў нецвярозым стане, у адносінах яго была ўзбуджаная крымінальная справа за паўторнае кіраванне аўтамабілем на працягу года ў п'яным стане, у яго былі забраныя правы. За непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі на злоснага парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол, паведамілі ва УДАІ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках