15 чэрвеня 2026, панядзелак, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З сённяшняга дня падаражэў газ на аўтазапраўках

2

Мінімальны рознічны кошт на звадкаваны газ на газазаправачных станцыях павялічаны на 10,2%.

Гэта вынікае з пастановы Мінэканомікі Беларусі N121 ад 30 чэрвеня, тэкст якой мае агенцтва «Інтэрфакс».

Дакумент уносіць змены ў пастанову Мінэканомікі N179 ад 21 кастрычніка 2005 года «Аб усталяванні лімітавых рознічных коштаў на звадкаваны газ пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях».

У адпаведнасці са зменамі ўсталёўваюцца лімітавыя рознічныя кошты на газ звадкаваны для запраўкі аўтамабільнага транспарта пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях у памерах: мінімальны - Br1300 за літр; максімальны - Br1370 за літр.

У адпаведнасці з пастановай N179 «узровень рознічнага кошту вызначаецца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі з улікам кан'юнктуры рынка».

Пастанова Мінэканомікі Беларусі N121 уступае ў сілу з 8 ліпеня 2009 года.

У папярэдні раз кошты падвышаліся 25 ліпеня 2008 года, калі мінімальны кошт быў ўсталяваны на ўзроўні Br1180 за літр, максімальны - Br1250 за літр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках