Падчас уборачнай камбайнёрам усталявалі «сухі закон» (Фота)
14- 19.08.2009, 16:50
У крамах Берасцейскай вобласці з’явіліся папярэджанні пра забарону продажу алкагольных напояў працаўнікам сяла падчас уборачнай.
На абвестцы, якую «Радыё Свабода» знайшло ў краме Іванаўскага раёна Берасцейскай вобласці, гаворыцца, што ў адпаведнасці з загадам упраўлення ўнутраных спраў Берасцейскага аблвыканкама з 1 жніўня крамы абавязаныя забараніць продаж алкагольных напояў жыхарам сельскай мясцовасці, якія знаходзяцца ў працоўнай і спецыялізаванай вопратцы.
Напрыклад, у галоўным упраўленні ідэалагічнай працы Мінабліспалкома зацверджаны план асобых мерапрыемстваў «па ідэалагічным забеспячэнні ўборкі ўраджая 2009 года».
З мэтай «аператыўнага інфармавання працаўнікоў гаспадарак аб ходзе пасяўных работ» выпускаюцца інфармацыйныя брашуры «Баявы лісток», «Маланка», «Дзённік уборкі» і прапагандуецца перадавы досвед.
У раённых цэнтрах, на цэнтральных сядзібах сельгазарганізацый арганізавана штодзённае падняццё сцяга працоўнай славы і вывешванне імянных аншлагаў у гонар перадавікоў. Акрамя таго, перад удзельнікамі жніва непасрэдна на палях выступаюць мабільныя калектывы мастацкай самадзейнасці і канцэртныя брыгады.
