14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя сілы кінутыя на ўборачную

25

Вайскоўцы транспартных войскаў Беларусі дапамогуць сельскай гаспадарцы ва ўборцы збожжавых.

Пра гэта паведаміў начальнік дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Беларусі генерал-маёр Віталь Кірэеў сёння на брыфінгу, перадае БелТА.

Як заявіў Кірэяў, для дапамогі працаўнікам сяла ў дэпартаменце транспартнага забеспячэння створаны зводны ўзвод, які будзе працаваць на палях Магілёўскай вобласці.

Вайскоўцы прыбудуць у гаспадаркі са сваёй тэхнікай і ў асноўным будуць занятыя на транспартоўцы збожжа з палёў да месцаў яго захоўвання і перапрацоўкі.

Вайскоўцам таксама акажуць дапамогу працаўнікі ідэалогіі і ансамблі масавай самадзейнасці, якія будуць спяваць, танчыць і падбадзёрваць працаўнікоў сяла ідэалагічнай загартоўкай.

Так з мэтай «аператыўнага інфармавання працаўнікоў гаспадарак аб ходзе пасяўных працаў» будуць выпускацца інфармацыйныя брашуры «Баявы лісток», «Маланка», «Дзённік уборкі» і прапагандавацца перадавы досвед.

У раённых цэнтрах, на цэнтральных сядзібах сельгазарганізацыяў арганізаванае штодзённае ўзняццё сцяга працоўнай славы і вывешванне імянных аншлагаў у гонар перадавікоў. Акрамя таго, перад удзельнікамі жніва непасрэдна на палях, палявых станах і мехдварах выступяць мабільныя калектывы мастацкай самадзейнасці і канцэртныя брыгады.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках