Расейцы стаміліся ад клятваў Лукашэнкі
11- 27.08.2009, 15:54
У чацвер расейскія «Известия» апублікавалі інтэрв’ю з беларускім кіраўнікоўм. Тым часам на сайце выдання адбывалася галасаванне па пытанні «Чым мусіць скончыцца сустрэча Мядзведзева і Лукашэнкі ў Сочы?»
Напярэдадні перамоў на вышэйшым узроўні кіраўнік Беларусі ў чарговы раз распісаўся ў любові да Расеі. «Я вырас як такі рускі чалавек, у такім абагульненым сэнсе слова», — заявіў Лукашэнка.
Віну за ўсе існуючыя рознагалоссі паміж краінамі беларускі кіраўнік усклаў на кіраўніцтва РФ. І некалькі разоў у інтэрв'ю назваў Расею «нашай», «братэрскай», «роднай»…
Аднак расейская публіка за 15 год, падобна, прытамілася ад клятваў Лукашэнкі. Тым больш, словы ў яго часта разыходзяцца са справамі. На сайце «Известий» адбываецца апытанне: «Чым мусіць скончыцца сустрэча Мядзведзева і Лукашэнкі ў Сочы?» Адказы размяркоўваліся так:
— Пачаткам новага этапу ў жыцці саюзных дзяржаў — 8%;
— Прызнаннем Беларуссю Паўднёвай Асеціі і Абхазіі — 6%;
— Поўным вырашэннем малочнай, мясной і трактарнай праблем — 6%;
— Звычайным трукам Лукашэнкі, калі ён па вяртанні ў Менск ад усяго адмаўляецца — 80%.