11 чэрвеня 2026, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерлы чалавек некалькі гадзінаў ляжаў на вуліцы Маякоўскага ў Менску (Фота)

31

На вуліцы Маякоўскага, побач з Чэрвенскім рынкам памёр чалавек. Міліцыя прыехала толькі праз некалькі гадзінаў.

Як паведамляе сайт www.resurs.by, мінакі не звярталі ўвагу на памерлага чалавека. Чаму памёр мужчына – невядома. Але, як сказалі відавочцы, менчуку стала дрэнна ў грамадскім транспарце – аўтобус МАЗ ехаў у спякоту з уключанай сістэмай ацяплення. Калі мужчыну стала дрэнна, яго вывелі з аўтобуса, і ён памёр непадалёк ад прыпынку.

Калі гэтыя фатаграфіі бачаць адказныя за гэты жах (аўтобусы з уключаным ацяпленнем і бяздзейнасць адносна цела, якое ляжыць) чыноўнікі, няхай уявяць сябе на месцы гэтага чалавека і жонкі, якая стаіць побач.

Дарэчы, за адзін прыпынак ад гэтага месца знаходзіцца адміністрацыя Ленінскага раёна Менска.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках