У Барселоне 6-гадовы хлопчык расчуліў гледачоў дабрачыннага вечара пытаннямі да Папы Льва XIV
- 11.06.2026, 21:05
- 1,034
Стаў зоркай вечара.
6-гадовы хлопчык па імені Рэнца стаў галоўнай зоркай мерапрыемства ў Барселоне, калі задаў Папу Льву XIV шэраг пытанняў проста падчас яго сустрэчы з прадстаўнікамі дабрачынных і сацыяльных арганізацый.
Пра гэта 11 чэрвеня паведамляе агенцтва Reuters.
Хлопчык спытаў у Льва XIV — ці хацеў ён яшчэ з дзяцінства стаць Папам Рымскім?
«Я не хацеў быць папам ні ў маладосці, ні ў старасці», — адзначыў пантыфік, выклікаўшы смех у прысутных.
Аднак, як сказаў Леў XIV, «калі Гасподзь кліча цябе, трэба сказаць „так“».
Рэнца таксама спытаў у Папы — ці любіць ён футбол — і гэтае пытанне таксама выклікала смех у ўдзельнікаў мерапрыемства.
У адказ пантыфік расказаў, што гуляе ў вялікі тэніс, а ў маладосці таксама гуляў у амерыканскі футбол.
«Усе ведаюць, што я гуляю ў тэніс. У маладосці я гуляў у футбол, але ў амерыканскі футбол, ён трохі больш жорсткі [чым еўрапейскі — рэд.]. Але я гуляў у футбол з семінарыстамі, калі быў у Трухільё (семінарыя Ордэна Святога Аўгустына ў Перу — рэд.). Я гуляў у абароне, калі вам цікава. Я не быў вялікім бамбардзірам. Нямнога спорту карысна кожнаму», — падсумаваў Леў XIV.