ЗША ўвялі санкцыі супраць дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі Кубы
1- 11.06.2026, 21:52
Дзяржсакратар ЗША зрабіў крытычную заяву ў адрас камуністычнага рэжыму.
Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць дзяржаўнай нафтавай кампаніі Кубы Union Cuba Petroleo (CUPET), гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ведамства.
CUPET унеслі ў Спіс спецыяльна пазначаных грамадзян і заблакіраваных асоб — рэестр, куды ўключаныя фізічныя асобы, юрыдычныя асобы і арганізацыі, з якімі грамадзянам ЗША забаронена весці дзелавыя адносіны.
«Мы працягнем падрываць здольнасць камуністычнага рэжыму выкарыстоўваць свой энергетычны гандаль для прасоўвання сваёй карумпаванай павесткі і жорсткага падаўлення кубінскага народа», — напісаў у X дзяржсакратар ЗША Марка Рубіо.
На пачатку чэрвеня Вашынгтон увёў санкцыі супраць кубінскага прэзідэнта Мігеля Дыяс-Канеля, а месяцам раней — супраць 11 кубінскіх чыноўнікаў, уключаючы міністра сувязі краіны і некалькіх ваеначальнікаў.