11 чэрвеня 2026, Чацвер, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія забараніла ўвоз усёй расліннай прадукцыі з Арменіі

1
Расія забараніла ўвоз усёй расліннай прадукцыі з Арменіі

Ці рэагуе Крэмль на збліжэнне Ерэвана з ЕС?

Расійская фітасанітарная служба (Расельгаснагляд) з пятніцы, 12 чэрвеня, распаўсюдзіла забарону на ўвоз усёй падкаранціннай прадукцыі армянскага паходжання, а таксама на тавары, рээкспартаваныя праз Арменію. Транзітныя перавозкі ў іншыя дзяржавы — члены ЕАЭС праз расійскую тэрыторыю таксама спынены. «У чэрвені было выяўлена тры выпадкі заражэння капровым жуком у партыях арэхаў, сушаных персікаў і сушаных таматаў, што паступілі з Арменіі», — сцвярджаюць у ведамстве.

Меры застануцца ў сіле, пакуль бакі не ўзгодняць механізм кантролю бяспекі і адсочвальнасці паставак. У Расельгаснаглядзе нагадалі, што частковыя абмежаванні на асобныя віды армянскай расліннай прадукцыі дзейнічалі з мая.

Забараны паступова ўзмацняліся. Спачатку, 22 мая, Расія закрыла ўвоз кветак, затым 30 мая — свежай гародніны і ягад (таматы, агуркі, перац, зялёныя культуры, клубніца). З 2 чэрвеня пад абмежаванні трапілі костачкавыя і вінаград, а з 3 чэрвеня — семечкавыя, бульба, баклажаны і сухафрукты. Акрамя таго, раней былі заблакаваны пастаўкі мінеральнай вады, каньяку, вінаў, жывой рыбы і рыбнай прадукцыі.

Эскалацыя гандлёвых бар'ераў супала з глыбокім крызісам у расійска-армянскіх адносінах. У сакавіку 2025 года Арменія ініцыявала працэдуру далучэння да Еўрапейскага саюза. Прэм'ер-міністр Нікол Пашынян публічна адмежаваўся ад пазіцыі Масквы па Украіне і запрасіў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 29 мая папярэдзіў Ерэван пра «украінскі сцэнар», а раней прапаноўваў правесці рэферэндум аб сяброўстве ў ЕС, каб пры выхадзе з ЕАЭС «разысціся шляхам мяккага, інтэлігентнага і ўзаемавыгаднага разводу». 26 мая Расія пагразіла скасаваць дамовы аб пастаўках газу, нафтапрадуктаў і алмазаў. 30 мая МЗС РФ адклікаў пасла з Ерэвана для кансультацый.

Пашынян адказаў, што Арменія будзе працягваць удзел у ЕАЭС да таго часу, пакуль выбар паміж саюзамі не стане непазбежным. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паабяцала накіраваць рэспубліцы 50 млн еўра ў якасці дапамогі з-за расійскіх экспартных абмежаванняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках