Лукашэнка адправіў Мядзведзеву віншаванне, поўнае ліслівасці
13- 14.09.2009, 9:29
Беларускі кіраўнік павіншаваў прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева з нагоды дня нараджэння.
«Уласцівыя вам якасці таленавітага кіраўніка, праўдзівага патрыёта сваёй Айчыны вы энергічна накіроўваеце на служэнне Расеі ў імя яе росквіту і падвышэння дабрабыту грамадзянаў», - адзначаецца, у прыватнасці, у віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне сустрэчай у Сочы ў жніўні гэтага года, якая прайшла «у атмасферы ўзаемнага даверу і разумення», і пацвердзіў гатоўнасць «да далейшага дыялогу ў мэтах паглыблення стратэгічных саюзніцкіх адносінаў паміж Беларуссю і Расеяй».