16 верасня, 18.00, Кастрычніцкая плошча – акцыя памяці Ганчара і Красоўскага
13- 14.09.2009, 17:18
10 гадоў таму ў гэты дзень былі выкрадзеныя віцэ-прэм’ер Беларусі і вядомы грамадскі дзеяч.
16 верасня, які таксама з’яўляецца Днём беларускай салідарнасці, дэмакратычныя сілы маюць намер правесці а 18.00, на Кастрычніцкай плошчы Менску акцыю памяці аб зніклых лідэрах апазіцыі. Як паведамляе сайт ucpb.org, у акцыі возьмуць удзел дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі 12 і 13 скліканняў, родныя і блізкія Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, актывісты апазіцыйных палітычных партый, моладзевых і грамадскіх арганізацый, а таксама простыя менчукі. Людзі маюць намер выйсці на плошчу з партрэтамі зніклых і запаленымі свечкамі.
Нагадаем, што віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Ганчар і бізнэсмэн, грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі зніклі 16 верасня 1999 года. Міравая супольнасць падазрае ў арганізацыі выкраданняў высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.
Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру СОБРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрэнняў у іх дачыненні да выкраданняў апазіцыянераў.