Заснавальнікі Беларускай партыі працоўных падалі на Мінюст у суд
- 23.09.2009, 13:59
На думку заснавальнікаў, Міністэрства юстыцыі незаконна прыпыніла рэгістрацыю апазіцыйнай партыі.
«Дакументы ў Вярхоўны суд былі накіраваныя 21 верасня, - сказаў ён. – А 19-га мы адправілі ліст у Мінюст, у якім адмовіліся прадстаўляць пратаколы сходаў ініцыятыўных груп па вылучэнні дэлегатаў на з’езд. Лічым, што міністэрства незаконна выстаўляе нам дадатковыя патрабаванні па прадстаўленні дакументаў. Мы б вельмі хацелі даведацца матывіровачную частку прынятага ім рашэння».
Звярнуўшыся ў Вярхоўны суд, паведаміў Бухвостаў, заснавальнікі партыі спадзяюцца, што Мінюст «спыніць праводзіць рэпрэсіўны характар праверкі стварэння партыі».
«Заснавльнікі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і Партыя свабоды і прагрэса ўжо сутыкнуліся з рэпрэсіўнымі дзеяннямі Мінюста, - падкрэсліў Бухвостаў. – Паводле нашай інфармацыі, ёсць негалоснае рашэнне не рэгістраваць у Беларусі палітычныя партыі. Калі гэта так, то навошта ўчыняць тэатр з праверкамі, выступамі прадстаўнікоў Мінюста ў Вярхоўным судзе?»
Устаноўчы з’езд БПП адбыўся 26 ліпеня ў Менску. Дакументы на рэгістрацыю партыі пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі 24 жніўня. Мінюст прыняў рашэнне аб адтэрміноўцы рэгістрацыі БПП. Падставай стала тое, што рада партыі палічыла немэтазгодным прадставіць па патрабаванні міністэрства пратакол паседжання аргкамітэта па стварэнню БПП і пратаколы сходаў ініцыятыўных груп па выбарах дэлегатаў на ўстаноўчы з’езд.