17 чэрвеня 2026, Серада, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегатаў з рэгіёнаў не пускаюць на з’езд Партыі БНФ

7

5 верасня мусіць быць абраны новы старшыня Партыі БНФ.

Як паведаміла «Салідарнасці» актывістка Партыі БНФ Лера Сом, якая працуе ў школе настаўніцай, яна не зможа прыехаць на з’езд у суботу ў Менск з-за званка з аддзела адукацыі гарвыканкама.

«У мяне была дамоўленасць з адміністрацыяй школы аб пераносе маіх заняткаў з суботы на іншыя дні, -- распавяла актывістка Партыі БНФ. – Але два дні таму ў школу патэлефанаваў начальнік аддзела адукацыі гарвыканкама і загадаў, каб я ў суботу была на працы. Я не ўпэўнена, што гэта менавіта яго ініцыятыва: адносіны і з адміністрацыяй, і з аддзелам адукацыі ў мяне заўжды былі добрыя. Не выключаю, што начальнік аддзела адукацыі выконваў чужую волю».

Лера Сом – не адзіная, хто сутыкнуўся з такімі праблемамі. Па яе словах, яшчэ адзін дэлегат з Полацка не зможа прыехаць з-за праблемаў на працы.

Нагадаем, што на пасаду старшыні Партыі БНФ прэтэндуюць два намеснікі цяперашняга лідэра БНФ Лявона БаршчэўскагаВіктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках