27 красавiка 2024, Субота, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнобыль: Колькасць загінулых і хворых на рак дагэтуль не вызначаная

4

Паводле афіцыйных дадзеных СААЗ і МАГАТЭ, у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС загінулі 56 чалавек, яшчэ 4 тысячы загінуць ад яе наступстваў у будучыні.

Спецыялісты гэтых арганізацый таксама сцвярджаюць, што большасць захворванняў, традыцыйна звязаных з катастрофай у Чарнобылі, у рэчаіснасці тлумачацца «псіхалагічнымі расстройствамі, радыёфобіяй або беднасцю і нездоровым ладам жыцця». Аднак некаторыя вартыя даверу навукоўцы не падзяляюць пункт гледжання СААЗ і МАГАТЭ, піша «The Guardian».

Так, Міжнароднае агенцтва па вывучэнні раку прагназуе, што выніковая колькасць ахвяр аварыі складзе 16 тыс. чалавек; РАН ацэньвае колькасць памерлых у 200 тыс. чалавек, з якіх 60 тыс. загінулі ў Расеі, астатнія - у Беларусі і Украіне. У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кажуць пра 93 тыс. смярцей і 270 тыс. выпадкаў захворвання на рак, а спецыялісты Нацыянальнага камітэта радыёлагічнай абароны Украіны налічылі 500 тыс. загінулых.

Адсутнасць адзінага меркавання па гэтым пытанні «The Guardian» тлумачыць тым, што намаганні па падліку ахвяраў Чарнобыльскай аварыі насілі разрознены характар, многія дадзеныя былі страчаныя ў перыяд распаду СССР, а профільныя органы ААН дагэтуль прымаюць пад увагу толькі публікацыі ў абмежаванай колькасці англамоўных часопісаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках