18 красавiка 2024, Чацвер, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«БелКарт» дагэтуль не выпусціў ніводнай карткі на беларускай мове

8

У банках заяўляюць, што выпусціць нацыянальныя карткі на беларускай мове «тэхнічна немагчыма».

Як распавёў газеце «Наша Ніва» чытач, ён пайшоў атрымліваць новую зарплатную картку «Maestro» ад «Беларусбанка» (Мяснікова, 40). Паводле словаў менчука, дадаткам да карткі «Maestro» цяпер у абавязковым парадку выдаецца пластыкавая картка нацыянальнай плацёжнай сістэмы «БелКарт». Улёткі пра гэта вісяць на кожным кроку ў аддзяленні банка.

Калі ж выдалі картку, аказалася, што імя і прозвішча на ёй пазначаны на расейскай мове. На пытанне, ці можна напісаць заяву, каб картку перарабілі на беларускай мове, у банку адказалі, што гэта немагчыма.

Пасля, у размове з загадчыцай аддзялення, высветлілася, што прадпрыемства, якое вырабляе для «Беларусбанка» карткі «БелКарт» нібыта не мае тэхнічных магчымасцяў «выціскаць» імя па-беларуску. Таму нацыянальную картку Беларусі выдаюць выключна на расейскай мове.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках