19 траўня 2024, Нядзеля, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяржантам загадана байкатаваць Франака Вячорку

21

Пасля тэрміновай выпіскі з мозырскага шпіталя ў вайсковай частцы на моладзевага актывіста пачалі працягваць ціск.

Нагадаем, што 5 студзеня Франака Вячорку тэрмінова выпісалі з Мазырскага скурна-венералагічнага дыспансера, нягледзячы на тое, што ён праходзіў абследаванне пасля перанесенай каросты. Яшчэ 4 студзеня доктар заяўляла моладзеваму актывісту пра неабходнасць прабыць у медыцынскай установе яшчэ некалькі дзён, каб далячыцца і прайсці даследаванні. Аднак 5 студзеня да Франака Вячоркі прыйшла кіраўнік дыспансера і заявіла, што яго выпісваюць.

Вячорка звязвае тэрміновую выпіску з шпіталя з тым, што 5 снежня ён мусіў быў даць онлайн-канферэнцыю на сайце «Радыё Свабода». Аднак моладзевы актывіст усё ж паспеў адказаць на частку пытанняў чытачоў сайта.

«Па прыбыцці ў частку мяне чакаў сюрпрыз: псіхолаг батальёну старэйшы лейтэнант Казак забараніў «дзядам» і сяржантам са мной размаўляць. Такім чынам, мне абвясцілі байкот. Якая прычына -- я не ведаю. Таксама «дзяды» правялі «шмон» у маіх рэчах, шукаючы мабільны тэлефон, што вельмі непрыемна і што парушае ўсялякія прынцыпы салдацкай этыкі», -- распавёў у інтэрв’ю «Радыё Свабода» Франак Вячорка.

Нагадаем, што ў ліпені 2008 года медкамісія ваенкамата Савецкага раёна Менска прызнала Франака Вячорку непрыдатным да вайсковай службы па стане здароўя. Абласная медкамісія паставіла гэтае рашэнне пад сумнеў. Пасля абследавання ў ваенным шпіталі маладому чалавеку была дадзена адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 года. Аднак 16 студзеня ваенкамат Савецкага раёна Менска прызнаў моладзевага актывіста прыдатным да вайсковай службы. Суд гэтага ж раёна, дзе было абскарджана рашэнне ваенкамата, 23 студзеня пакінуў яго ў сіле. Рашэнне суда было прынята ў адсутнасць Франака Вячоркі і яго адваката.

Зараз малады чалавек праходзіць службу ў вайсковай частцы 48694 у Мазыры (Гомельская вобласць).

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках