life:) забаранілі называцца «найбуйнейшай 3G-сеткай Беларусі»
11- 18.10.2010, 11:22
Дакументы, якія пацвярджаюць гэты факт, паступілі ў СМІ.
Onliner.by валодае інфармацыяй пра тое, што рэклама life:) «Найбуйнейшая 3G-сетка Беларусі» прызнаная Міністэрствам гандлю недакладнай.
Паводле запыту неназванага грамадзяніна ведамства правяло праверку вонкавай рэкламы, дзе life:) назваў сваю сетку самай буйной у Беларусі. Так, высветлілася, што ў працэсе ўзгаднення макетаў у Менгарвыканкаме ЗАТ «БеСТ» прадаставіла ліст з Мінсувязі, у якім пацвярджалася, што life:) усталяваў у краіне найбольшую колькасць базавых станцый з падтрымкай 3G.
Тым часам Міністэрства гандлю, спасылаючыся на СТБ П 2004-2009, высветліў, што сетка - гэта сукупнасць сот з размяшчэннем у іх базавых станцый. А сота - гэта базавы элемент сістэмы сотавай сувязі, вызначаны вобласцю радыёпакрыцця, якая забяспечваецца адной антэнай. Менавіта ў гэтым вызначэнні Мінгандаль знайшоў супярэчнасць з заявай life:): велічыня сеткі разлічваецца не толькі зыходзячы з колькасці БС, але і адсотку радыёпакрыцця.
Адаслаўшы чарговы запыт у Мінсувязі, ведамства высветліла, што life:) паводле адсоткавага радыёпакрыцця краіны сігналам 3G не з'яўляецца лідарам. Кампанія-лідар у тлумачэнні Мінгандлю не называецца.
У выніку ведамства адаслала life:) загад ліквідаваць парушэнне ў рэкламе.
