28 снежня 2024, Субота, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратара Саннікава выклікалі ў пракуратуру з-за «Хроснага Бацькі»

29
Прэс-сакратара Саннікава выклікалі ў пракуратуру з-за «Хроснага Бацькі»

Аляксандра Атрошчанкава апыталі ў панядзелак у пракуратуры Менскай вобласці.

Прадметам апытання стаў нашумелы фільм тэлеканала НТВ «Хросны бацька-4. Апошняя восень».

«Следчага пракуратуры Азарэвіча цікавіла маё выказванне ў фільме «Хросны бацька-4», дзе я выказаў перакананасць у тым, што смерць Алега Бябеніна была гвалтоўнай. Мне было зададзена пытанне, ці валодаю я нейкай канкрэтнай інфармацыяй пра забойства альбо проста выказаў сваю здагадку. Я растлумачыў, што ў інтэрв'ю з журналістамі тэлеканалу НТВ заявіў, што версію пра самагубства Алега лічу непераканаўчай зыходзячы з асабістых якасцяў Бябеніна і акалічнасцяў здарэння, уключаючы ранку на кісці левай рукі, спосаб павешання, невыразнасць з часам смерці і іншыя несупадзенні ў афіцыйнай версіі.

Таксама следчага цікавіла дзейнасць Алега па кіраўніцтву сайтам charter97.org, і хто кіруе сайтам сёння», - распавёў прэс-сакратар прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў.

На гэтую ж тэму ў панядзелак быў апытаны пракуратурай сябра Алега Бябеніна Фёдар Паўлючэнка.

«Следчага Азарэвіча цікавіла, на якой падставе ў фільме «Хросны бацька 4» я сцвярджаю, што Алега Бябеніна забілі. Запыт прыйшоў з Генеральнай пракуратуры. У тлумачальнай запісцы я ў чарговы раз паказаў на тыя факты, якія, на мой погляд, ставяць пад сумнеў афіцыйную версію пра самагубства - Алег не быў у дэпрэсіі, дамовіўся ўвечары пайсці ў кіно, быў поўны планаў і ў яго адсутнічаў матыў. Таксама следчага цікавіла, ці валодаю я дадатковай інфармацыяй па гэтай справе», - распавёў Фёдар Паўлючэнка сайту charter97.org.

Заснавальнік і кіраўнік сайта charter97.org Алег Бябенін быў знойдзены павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак смерць Алега Бябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у даце наступлення смерці журналіста. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Сябры і калегі журналіста заяўляюць пра наяўнасць на яго целе слядоў гвалту. Алег Бябенін быў асноўным сябрам каманды апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках