25 красавiка 2024, Чацвер, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хросны бацька-4». Апошняя восень (Відэа)

233
«Хросны бацька-4». Апошняя восень (Відэа)

Чацвёртая частка сенсацыйнага фільма пра Лукашэнку выйшла на расейскім тэлеканале НТВ.

У Беларусі фільм, як і папярэднія тры часткі «Хроснага бацькі», паказаны не быў. Фільм з'явіўся ў інтэрнэце, паколькі прайшоў раней на Далёкім Усходзе.

У фільме распавядаецца пра гібель заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна, прыводзяцца сведчанні яго сяброў і калегаў. На думку тэлеканала, вельмі многае сведчыць пра тое, што журналіст насамрэч быў забіты.

У новым «Хросным бацьку» зноў гучыць тэма выкрадзеных у Беларусі палітыкаў. НТВ прыводзіць інтэрв'ю з былым салдатам вайсковай часткі 3214, якую ўзначальваў падазраваны ў выкраданнях і забойствах лідараў апазіцыі Дзмітрый Паўлічэнка. Дзмітрый Новічак распавядае пра свайго сябра - былога намесніка Паўлічэнкі Аляксандра Васільева, які асабіста расказваў яму пра ўдзел байцоў вайсковай часткі 3214 у забойствах былога віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара, былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, а таксама журналіста Дзмітрыя Завадскага.

У фільме таксама расказваецца аб падтрымцы беларускага дыктатара беглым расейскім алігархам Барысам Беразоўскім, і прыводзіцца інтэрв'ю з арыштаваным раней у Беларусі амерыканскім адвакатам Эмануілам Зэльцарам.

Сёння, на думку НТВ, Лукашэнку падтрымліваюць толькі такія аўтсайдары як Курманбек Бакіеў, Юрый Лужкоў і Барыс Беразоўскі.

Напісаць каментар 233

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках