Менскае «Дынама» выйграла дзясяты матч у КХЛ
1- 19.10.2010, 9:25
18 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу каманда Марэка Сікоры выйграла ў мясцовага СКА ў авертайме з лікам 3:2 (0:0, 0:0, 2:2, 1:0).
Шайбы закінулі:
у гасцей — Аляксандр Кулакоў (44.53, у большасці, асістэнты — Давід Петрашэк, Андрэй Антонаў), Петэр Падградскі (57.30, асістэнты — Ёзэф Штумпел, Канстанцін Глазачоў), Сяргей Варламаў (62.43, пас — Канстанцін Глазачоў);
у гаспадароў — Маціас Вайнхандль (52.22, у большасці, пас — Канстанцін Паноў), Максім Сушынскі (56.16, асістэнты — Аляксей Яшын, Віталь Вішнеўскі).
Пасля 17 матчаў «Дынама» з 27 баламі займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава, пятае ў Заходняй канферэнцыі і дзявятае ў агульнай табліцы, атрымаўшы 7 перамогаў у асноўны час, 2 у авертайме, 1 па булітах і пацярпеўшы 7 паразаў у асноўны час, закінуўшы 50 і прапусціўшы 49 шайбаў, паведамляе БелаПАН.
Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе ў гасцях: 20 кастрычніка — супраць маскоўскага «Спартака», 22-га — чарапавецкай «Поўначсталі», 24-га — яраслаўскага «Лакаматыва».