Менскае «Дынама» выйграла ў маскоўскага «Спартака»
2- 21.10.2010, 8:58
Менскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі атрымала пятую перамогу запар.
20 кастрычніка каманда Марэка Сікоры на выездзе абгуляла маскоўскі «Спартак» з лікам 5:1 (2:1, 2:0, 1:0). Матч прайшоў у Палацы спорту «Сакольнікі» у прысутнасці 800 гледачоў, перадае БелаПАН.
Шайбы закінулі:
у гасцей - Канстанцін Глазачаў (9.36, пас - Ёзэф Штумпел), Сяргей Дзямагін (15.57, асістэнты - Томаш Мойжыш, Давід Петрашак), Андрэй Стась (28.32), Томаш Мойжыш (37.26, пас - Максім Спірыдонаў), Джордан Генры (53.41);
у гаспадароў - Раман Людучын (19.47, пас - Дзяніс Макараў).
Статыстыка матча «Спартак» - «Дынама»: штрафны час: 47 - 15; кідкі: 32 - 34; укідванні: 30 - 35.