20 красавiка 2024, Субота, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Новае пакаленне» хоча вярнуць плошчу Незалежнасці

11

Моладзевая кааліцыя «Новае пакаленне» падала заяўку ў Менгарвыканкам на пікет за перайменаванне станцыі метро «Плошча Леніна» ў «Плошчу незалежнасці».

Пікет за перайменаванне станцыі метро «Плошча Леніна» ў «Плошчу Незалежнасці» плануецца правесці 7 лістапада.

«Нас не задавальняе той факт, што адна з цэнтральных станцыяў сталічнага метрапалітэна носіць імя заснавальніка «чырвонага тэрору». Толькі ў СССР ахвярамі камуністычнага рэжыму сталі каля 40 мільёнаў чалавек, а ва ўсім свеце - каля 120 мільёнаў», - заявіў «Беларускаму партызану» прадстаўнік кааліцыі Эдуард Лобаў.

Неўзабаве пасля абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, плошча Леніна ў Менску была перайменаваная ў плошчу Незалежнасці. Гэтак жа сталі абвяшчаць і станцыю метро, якая знаходзіцца на плошчы. Аднак у 2003 годзе станцыі вярнулі першапачатковую назву - «Плошча Леніна». У адміністрацыі метрапалітэна тады заяўлялі, што афіцыйнага рашэння аб перайменаванні станцыі «Плошча Леніна» ў «Плошчу Незалежнасці» ніколі не прымалася. Наконт гэтага былі толькі вусныя распараджэнні кіраўніцтва Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках