4 жнiўня 2026, aўторак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Такаеў рыхтуецца да жыцця без Пуціна

1
Такаеў рыхтуецца да жыцця без Пуціна

РФ ужо не здольная выконваць свае абавязанні.

На мінулым тыдні прэзідэнт Казахстана Такаеў заклікаў Пуціна замарозіць вайну ва Украіне. Разумны чалавек, гэты Такаеў. У Казахстане паступова даходзіць, што РФ ужо ніколі не будзе надзейным гандлёвым партнёрам і транзітнікам.

Эканамічныя матывы паводзінаў Такаева крыюцца не толькі ў ударах Украіны па тэрміналах Каспійскага трубаправоднага кансорцыума (КТК) у Наварасійску і па танкерах КТС, але і ў ударах па Арынбургскім газаперапрацоўчым заводзе, з-за якіх была спыненая здабыча сыравіны ў Казахстане.

Неадэкватны адказ Пуціна, які паабяцаў працягваць так званую ОСО, толькі даказвае, што Казахстану варта пашукаць новых бізнес-партнёраў і больш не рабіць стаўку на супрацоўніцтва з РФ, якая ўжо не здольная выконваць свае абавязанні.

Казахстану варта спыніць транзіт расійскай нафты ў КНР і пастаўляць нафту ў КНР самастойна. Таксама краіна павінна пабудаваць уласныя НПЗ і газаперапрацоўчыя заводы, каб пастаўляць паліва на экспарт у краіны Цэнтральнай Азіі, бо РФ гэтага зрабіць ужо не зможа.

Лагічным будзе таксама адмовіцца ад супрацоўніцтва з РФ у сферы будаўніцтва газаправода з РФ у КНР праз тэрыторыю Казахстана.

Сумнеўнай выглядае і здольнасць РФ завяршыць праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Казахстане. Расіяне цяпер не могуць забяспечыць сябе інвестыцыямі, што ўжо казаць пра АЭС у Казахстане, якая ператворыцца ў доўгабуд.

Віталій Шапран, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках