4 траўня 2024, Субота, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станцыю метро «Плошча Леніна» не перайменуюць у «Плошчу Незалежнасці»?

16

Перайменаванне станцыі метро «Плошча Леніна» у «Плошчу Незалежнасці» ў чарговы раз Менгарвыканкам разгледзіць у верасні.

Пра гэта TUT.by паведаміла начальніца аддзела культурна-асветніцкай працы Упраўлення культуры Менгарвыканкама Вольга Лукашук.

Як ужо паведамлялася раней, 15 сакавіка Камісія па найменні і перайменаванні вуліцаў пры Менгарвыканкаме (у яе склад уваходзяць гарадскія чыноўнікі, дэпутаты Менгарсавета, галоўны мастак і прадстаўнікі грамадскасці) прыняла рашэнне аб перайменаванні шэрагу сталічных артэрыяў. Так, вуліца Герцэна павінна была стаць Бернардынскай, Дзімітрава - Пятніцкай, Рэвалюцыйная - Койданаўскай, Вызвалення - Уваскрасенскай, Камунальная набярэжная — Траецкай набярэжнай. Акрамя таго, станцыя метро «Плошча Леніна» павінна была атрымаць назву «Плошча Незалежнасці», якую ўжо насіла з 1992 да 2003 года.

Згодна з законам, рашэнне Камісіі было надрукаванае ў прэсе, пасля чаго на працягу двух тыдняў кожны ахвотны мог дасылаць свае заўвагі і прапановы. З улікам грамадскай думкі дэпутаты Менгарсавета 25-га склікання павінны былі прыняць канчатковае рашэнне яшчэ ў канцы сакавіка - пачатку красавіка. Аднак не паспелі зрабіць гэтага да заканчэння чатырохгадовага тэрміна сваіх паўнамоцтваў.

Па словах Вольгі Лукашук, да іх прыйшло шмат водгукаў ад менчукоў - як станоўчых, так і адмоўных.

«Сітуацыя з пераназваннем «Плошчы Леніна» неадназначная. Ветэранскія арганізацыі супраць. Таму Камісія па найменні і перанайменаванні вуліцаў пры Менгарвыканкаме вернецца да разгляду гэтага пытання ў верасні», - адзначыла чыноўнік.

Калі ж Камісія ўсёткі ўхваліць перанайменаванне «Леніна» ў «Незалежнасці», матэрыялы будуць перададзеныя на разгляд Менгарсавета 26-га склікання.

Праўда, адзін з чальцоў сталічнай Камісіі па перайменаванні, які папрасіў не называць яго імя, падзяліўся з TUT.by тым, што вельмі сумняваецца ў станоўчым вырашэнні гэтага пытання: «Вельмі складаная і канфліктная сітуацыя», - сказаў эксперт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках