2 траўня 2024, Чацвер, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: На сваім сайце Мядзведзеў палівае мяне брудам (Відэа)

68

Пра стасункі з кіраўніцтвам Расеі беларускі кіраўнік кажа на ўсіх нарадах.

Так, падчас правядзення нарады аб стане і перспектывах развіцця анкалагічнай дапамогі ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка, закрануўшы тэму інтэрнэту, узгадаў пра Дзмітрыя Мядзведзева:

- Як забараніць Залуцкаму (Іосіф Залуцкі - доктар медыцынскіх навук) выйсці на сайт прэзідэнта Расеі, блогера, і прачытаць бруд у дачыненні да яго беларускага калегі? Ніхто не забароніць! Ён выйдзе і прачытае. Ці яшчэ на нейкія сайты і старонкі.

Пры гэтым Лукашэнка дадаў, што сёння нават пяцігадовыя дзеці ўпэўнена карыстаюцца інтэрнэтам. «Таму глупства гэта», - заключыў ён.

Таксама беларускі кіраўнік у цэлым закрануў тэму развіцця інтэрнэту ў краіне. Паводле яго словаў, калі «мы заняліся зараз інтэрнэтам, дык убачылі свае магчымасці».

«І сёння мяне крытыкуюць за ўказ па інтэрнэце не таму, што тут дыктатура, а таму што мы грошы, мільёны даляраў забіраем у тых, хто калісьці карыстаўся нашым становішчам, геаграфічным у тым ліку, і нашымі магчымасцямі, кішэні набівалі», - заявіў Лукашэнка. «Сёння мы дакладна гэта павярнулі ў краіну», - дадаў ён.

Кажучы пра кіраўніцтва Расеі, Лукашэнка відавочна меў на ўвазе зроблены Дзмітрыем Мядзведзевым у сваім блогу зварот да грамадзянаў дзвюх дзяржаваў, у якім, у тым ліку, прагучала абвінавачванне ў адрас Лукашэнкі ў імкненні сфармуляваць у грамадскай свядомасці беларусаў Расею, як вобраз знешняга ворага. Прэзідэнт Расеі таксама заявіў у сваім звароце, што ў Беларусі выкрадаюць і забіваюць апазіцыянераў, і зазначыў, што беларускаму дыктатару трэба звярнуць увагу, перш за ўсё, на гэтую праблему.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках