14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У канцы кастрычніка і на пачатку лістапада будзе цёпла

Сіноптыкі абяцаюць, што пятніца, 29 кастрычніка, будзе адзначана туманамі. Пераважна яны чакаюцца на поўдні краіны. Дажджы пройдуць ноччу. Тэмпературы ўдзень +4...+10, ноччу -2...+4.

Як распавяла «Еўрарадыё» галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Вольга Фядотава, апошнія выходныя кастрычніка пройдуць без істотных ападкаў:

«У апошнія выходныя месяца істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі будуць вандраваць туманы. Тэмпература паветра +5...+11 днём, па паўночным захадзе да +13 градусаў. Уначы -2...+5. У нядзелю тэмпература будзе вышэй яшчэ на некалькі градусаў. Днём тэмпература будзе ад +7 да +13, у Берасцейскім раёне да +15 градусаў».

Вольга Фядотава таксама адзначыла, што ў пачатку лістапада захаваецца цёплае надвор'е. Сярэднесутачная тэмпература на 3-5 градусаў будзе перавышаць кліматычную норму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках