9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Конкурс Мінсувязі - прафанацыя?

12

Мінсувязі высоўвае шэраг умоваў, якія выклікаюць здзіўленне ў удзельнікаў рынка.

Больш за два дзесяткі кампаній зацікавіліся прапановай Мінсувязі стаць уладальнікам права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў. Пра гэта Electroname.com паведаміла крыніца, якая мае дачыненне да працэсу правядзення конкурсу. Пры гэтым Мінсувязі высоўвае шэраг умоваў, якія выклікаюць здзіўленне ў удзельнікаў рынка.

Формула выбару пераможцы выглядае як сума выкананых умоваў, дзе найбольшую вагу мае «добраахвотны ўнёсак» у бюджэт за права на знешні канал. Максімальны бал у 50 пунктах адпавядае 50 млн. еўра. Удзельнік конкурсу пры жаданні можа заплаціць больш і атрымаць дадатковыя балы. У якасці перавагаў разглядаецца аб'ём і тэрміны прыцягнення інвестыцый пад праект, наяўнасць у штаце не менш за 90% супрацоўнікаў - грамадзян Беларусі, выкарыстанне абсталявання і матэрыялаў, вырабленых у Беларусі, а таксама прыцягненне ў якасці падрадчыкаў беларускіх кампаній.

Прадугледжаны і добраахвотныя абавязальніцтвы, якія павінен узяць на сябе пераможца конкурсу - прадастаўленне доступу ў інтэрнэт па льготных коштах дзяржструктурам і ўстановам адукацыі.

На думку экспертаў, такія ўмовы не пацягне ні адна кампанія, якая працуе на беларускім рынку, і ў агульным ініцыятыва Мінсувязі выглядае хутчэй прафанацыяй, чым рэальным жаданнем растацца з манаполіяй. Суразмоўцы electroname.com адзначаюць, што, магчыма, конкурс з'яўляецца толькі прыкрыццём для легалізацыі «патрэбнага» бізнэс-праекту, які лабіруюць высокапастаўленыя чыноўнікі, і канкурэнты тут не патрэбныя.

Нарэшце, сам прадмет конкурсу не прадугледжвае магчымасці перапродажу міжнароднага трафіку другасным інтэрнэт-аператарам. Для гэтага неабходная дадатковая ліцэнзія Мінсувязі. Пакуль такім правам валодае, акрамя самога «Белтэлекама», толькі СП ТАА «Дзелавая сетка».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках