6 траўня 2024, панядзелак, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць загінулых падчас выбуху на «Пінскдрэве» расце

15

Колькасць памерлых ад выбуху на пінскай фанернай фабрыцы складае ўжо 5 чалавек.

Сёння ўначы памерлі яшчэ два чалавекі, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу пракурор Пінска Святлана Позняк.

Мінулай ноччу памерлі яшчэ два чалавекі - мужчына ў пінскай лякарні і жанчына, якую даставілі ў апёкавы цэнтр у Менск.

«Ва ўсіх былі шырокія апёкі цела, да 80%», - паведаміла С. Позняк.

Паводле яе словаў, у цяперашні час колькасць памерлых, якія атрымалі апёкі пры выбуху ў Пінску, складае 5 чалавек.

Яна распавяла, што «ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па факце выбуху, праводзяцца экспертызы, апытваюцца сведкі, ідзе расследаванне. Рабіць высновы пра прычыны выбуху яшчэ рана».

Медыкі ўдакладнілі, што ў Менску, у рэспубліканскім апёкавым цэнтры, у цяперашні час знаходзяцца 8 пацярпелых ад выбуху, у Берасцейскай абласной бальніцы - 6 чалавек, у Пінскай цэнтральнай бальніцы - 2 чалавекі.

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на МНС, інфармацыя пра выбух і пажары на тэрыторыі закрытага акцыянернага таварыства «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» паступіла ў 13 гадзін 06 хвілін 25 кастрычніка.

«У выніку выбуху абрынуліся пліты перакрыццяў на плошчы каля 100 кв. метраў і сцены будынка - каля 400 кв. метраў, пашкоджана тэхналагічнае абсталяванне. Меркаваная прычына здарэння - выбух адкладаў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул», паведамілі ў МНС.

Пракуратура Пінска па дадзеным факце ўзбудзіла крымінальную справу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках